Навiны

Перадрук з Еўрарадыё
Відэа TUT.BY
Яшчэ тыдзень таму супрацоўнікі Авіацыі МНС з’ездзілі ва Ушачы, каб ацаніць сітуацыю на мясцовасці і абвязаць валун спецыяльнымі стропамі. А сёння ўся аперацыя па ўсталяванні валуна заняла каля 2, 5 гадзин: а 12.30 верталёт МНС Мі-8 вылецеў з Мінска, а 14-40 валун ужо апусціўся на магілу. Непасрэдна ўсталяванне валуна цягнулася каля 15-20 хвілін. Грузавік падвёз камень пад могілкі, дзе яго і паднялі верталётам у паветра. Складанасць была ў тым, што могілкі параслі дрэвамі, а над самой магілаю кроны практычна цалкам затуляюць агляд. Іншая складанасць: апускаць валун трэба было з ювелірнай дакладнасцю, бо літаральна за два метры ад яго ўжо стаяць іншыя намагіллі. Яшчэ, як на злосць, вецер быў таксама не папутны, таму заходзіць з валуном над могілкамі давялося з “нязручнага” – адкуль магіла практычна не бачная за дрэвамі. Частка супрацоўнікаў МНС дапамагалі на зямлі: падказвалі пілоту, а таксама прытрымлівалі валун спецыяльнымі тросамі. Вынік – валун стаў на патрэбнае месца з дакладнасцю у 30-40 сантыметраў!
Фота: Наша Ніва, БелаПАН, МНС
[gallery ids="1092,1093,1094,1095,1096,1097,1098,1099,1100,1101,1102,1103,1104,1105,1106,1107,1108,1109,1110,1111,1112"]


Ролікі "Белсата" 2012 і 2015 г.
Лекцыя ў "Лятучым Універсітэце"
Студзень 2014 года.
Крыніца: https://www.youtube.com/watch?v=gb_yuNOxMIk
Перадача Белсата "Размова Жбанкова", сакавік 2014 года
Ролікі з YouTube
16-хвілінны фільм пра народнага паэта.